BE RU EN

Беларуская дзяячка атрымала прэмію Urbi Meritus мэра Беластока

  • 1.07.2025, 11:23

Міра Лукша ўзнагароджаная за даследаванне памежжа культур і народаў.

Журналістка, паэтка і празаік, вядомая дзяячка беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы Міра Лукша – сярод 13 лаўрэатаў прэміі Urbi Meritus – Zasłużony Miastu (Заслужаныя для горада Беластока). Як гаворыцца ў абгрунтаванні, Міра Лукша ўзнагароджаная за агул творчай дзейнасці па-польску і па-беларуску, а таксама за даследаванне памежжа культур і народаў.

Для лаўрэаткі ўзнагарода мэра Беластока мае вялікае значэнне, хаця і не была зусім нечаканай.

Міра Лукша нарадзілася ў 1958 годзе ў Гайнаўцы. Дэбютавала на старонках тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва» ў 1973 годзе, які выдаецца ў Беластоку.

З 1985 года ў ім працуе. З’яўляецца сакратаром Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа» і членам незалежнага Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Аўтарка каля 20 зборнікаў паэзіі і прозы.

последние новости