BE RU EN

Як беларускiя каталікi адзначаюць Божае Нараджэнне

  • 25.12.2024, 18:32

Фотарэпартаж.

25 снежня каталікі разам з іншымi хрысціянамi адзначаюць свята Божага Нараджэння. З гэтай нагоды ў каталіцкіх храмах свету адбываюцца святочныя набажэнствы. Журналiсты smartpress.by пабывалі на Вігілійнай святой Імшы-пастэрцы ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Ляхавічах.

Святкаванне Божага Нараджэння ў каталікаў пачынаецца яшчэ 24 снежня. Гэты дзень называюць Вігіліяй. Гэта апошні дзень Адвэнту — перыяду радаснага чакання на нараджэнне Хрыста.

На працягу дня 24 снежня каталікі прытрымліваюцца сціслага посту, і толькі адзін раз могуць паесці дасыта.

Вечарам уся сям’я збіраецца разам за Вігілійным сталом, на які, па традыцыі, ставяць 12 посных страў, а таксама безалкагольныя напоі. Перад вячэрай каталікі чытаюць урывак з Евангелля, які распавядае пра Нараджэнне Хрыста, моляцца і дзеляцца аплаткамі (кавалкамі белага прэснага хлеба).

Пасля вячэры ўсе разам ідуць на святочную Імшу-пастэрку.

Перад святой Імшой у цемры святар праносіць ва ўрачыстай працэсіі фігурку маленькага Ісуса і кладзе яе ў імправізаваныя яслі. Разам з ім ідуць іншыя святары (калі яны служаць у святыні), а таксама службай алтара.

Затым адбываецца святая Імша-пастэрка. Яе назва паходзіць ад слова pastor (пастух), таму што першымі, хто прыйшоў пакланіцца нованароджанаму Ісусу, былі менавіта пастухі з Бэтлеему, якія пасвілі свой статак недалека ад месца нараджэння Хрыста.

А зараз вернікі, нібы тыя пастухі, прыходзяць прывітаць Збаўцу свету.

Святую Імшу-пастэрку ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Ляхавічах цэлебравалі ксёндз Аляксандр Фядотаў і пробашч парафіі, ксёндз Станіслаў Маленькі.

последние новости